Фота www.eastnews.pl/

Нешта дзіўнае адбываецца ў невялікай вёсцы ў Апольскім ваяводстве ў Польшчы. Сельскія жыхары б’юць трывогу, войт – кіраўнік гміны, хоча ўзнагародзіць людзей, якім удасца вырашыць гэтую пякучую праблему.

У той час эксперты спрабуюць растлумачыць невытлумачальную загадку гэтага месца з навуковага боку. Не хвалюйцеся, гаворка ідзе не пра якое-небудзь злачынства, а пра дэмаграфічную загадку.

Мейсца Аджаньске (Miejsce Odrzańskie) – невялічкая вёска на поўдні краіны. Цяпер тут жыве крыху больш за трыста жыхароў. Шмат бацькоў там выхоўвае дачку, часам нават дзвюх.

У Мейсцы Аджаньскім больш за дзевяць гадоў нараджаюцца толькі дзяўчынкі, паведамляюць польскія медыі. За апошнія 12 гадоў нарадзіўся толькі адзін хлопчык, але і ён выехаў са сваёй сям’ёй.

У вёсцы ёсць нават пажарная каманда, якая складаецца выключна з жанчын. На адным з нядаўніх прафесійных спаборніцтваў іх выступ прыцягнуў увагу не толькі калег, але і журналістаў. Сёння амаль штодня у вёску прыязджаюць работнікі самых розных СМІ.

Фота www.eastnews.pl/

– Так, наша вёска вельмі фемінізаваная, але я мушу прызнаць, – дзеліцца Томаш Голаш з добраахвотнай пажарнай дружыны, – што дзяўчаты больш адказна ставяцца да працы.

Арыгінальны спосаб матывацыі сем’яў для таго, каб тыя стараліся нарадзіць хлопчыка, знайшоў войт гміны Цісэк, куды ўваходзіць вёска Мейсца Аджаньске, Раймунд Фрышка. Ён сам – бацька дзвюх дзяўчынак.

Гміна паабяцала такім бацькам падарунак.

– Не адкрыю таямніцу цалкам, Але абяцаю, што ўзнагарода будзе запамінальнай, – сказаў войт.

• Текст доступен на языке: ruРусский