Фота vk.com/hcdinamomolodechno

Сёння, 13 верасня, маладзечанскія хакеісты правядуць чарговую гульню ў Экстралізе.

Сапернікам каманды Краўчанкі будзе магілёўскі клуб.

Дынамаўцы пакуль прайгралі толькі «Нёману». А на дадзены момант знаходзяцца на першым месцы турнірнай табліцы Экстралігі. У сярэднім за сустрэчу маладзечанцы закідываюць па пяць шайб і пяць хакеістаў «Дынама» уваходзяць у топ-7 лепшых бамбардзіраў турніру (Амбражэйчык, Лісічкін, Зубрыцкі, Баярчук, Кучкін).

19:00, Магілёў. Трансляцыя на hockey.by

 

• Текст доступен на языке: Русский