У складзе зборнай каманды Беларусі ў катэгорыі да 100 кілаграмаў срэбраны медаль заваяваў майстар спорту Сяргей Лясяк. Прызёр турніру з’яўляецца прадстаўніком маладзечанскага пажарнага аварыйна-выратавальнага атраду Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Самба – савецкі, а ў цяперашні час і міжнародны від спартыўнага адзінаборства, распрацаваны на аснове дзю-до.

Ад 6 да 9 верасня ў Тбілісі прайшоў міжнародны турнір па самба памяці Арчыла Чахелі. Турнір ужо стаў традыцыйным. Ён праводзіцца ў гонар грузінскага барца, які быў чэмпіёнам свету і Еўропы. Лясяк правёў тры схваткі: у дзвюх перамог, а ў фінале прайграў.

У першай схватцы змагаўся з грузінскім барцом. Яго беларус перамог 3:1 і ў канцы зрабіў болевы прыём. У другой схватцы таксама перамог і змагаўся з грузінам (7:6). Дзякуючы гэтай перамозе Лясяк выйшаў у фінал. У схватцы за залаты медаль Сяргей сустрэўся з чэмпіёнам Еўрапейскіх гульняў. Але ў фінальным паядынку беларус прайграў.

– Нешта пайшло не так, не настроіўся. Пасля лета не прыйшоў у нармальную форму, каб змагацца на роўных.

Узнагароды Сяргея.

Пачаў займацца спортам у Бабруйску

Па словах Сяргея, ён прыйшоў у спорт выпадкова і да гэтага мае дачыненне сястра. Лясяк родам з Бабруйска, яго сям’я жыла насупраць стадыёна «Спартак». Аднойчы бацькі папрасілі яго забраць сястру з дзіцячага садка. Ён праходзіў міма спартыўнага комплексу і вырашыў зазірнуць унутр. Адкрыў першыя дзверы, якія ўбачыў, – гэта была зала барацьбы.

– Стаю і гляджу на трэніроўку хлопцаў. Праз некалькі хвілін да мяне падыходзіць трэнер, пацікавіўся, ці падабаецца мне тут. Потым запрасіў далучыцца. На наступны дзень я ўжо быў там.

У 9 класе Сяргей паступіў у вучылішча алімпійскага рэзерву ў Наваполацку. Ужо там зрабіў большы акцэнт на спорт.

Сёлета тройчы браў бронзавыя медалі

У лютым Сяргей выступаў на міжнародным турніры на прызы Лукашэнкі ў Мінску. За выхад у фінал прайграў гэтаму ж грузінскаму спартсмену, які перамог беларуса ў Тбілісі. Лясяк заняў трэцяе месца.

У спісе значных выступленняў сёлета ў Сяргея былі спаборніцтвы на Кубку Масквы. У маі ён быў членам беларускай зборнай, якая выступала на чэмпіянаце Еўропе ў Іспаніі. Там Лясяк таксама выйграў бронзавы медаль.

• Текст доступен на языке: Русский