Маладзечанскія міліцыянеры шукаюць гаспадара ровара

Маладзечанка паведаміла ў Маладзечанскі РАУС 8 верасня, што ўжо некалькі дзён па вуліцы Ф. Скарына за кіёскамі на міні-рынку (вуліца стрыт-фуда) стаіць ровар, які да таго ж і не прышпілены.

Міліцыянеры выявілі ровар TREK Alpha aluminium серабрыстага колеру. Яго даставілі ў Маладзечанскі РАУС. Цяпер праводзіцца праверка. Па факце знікнення ровара ў міліцыю ніхто не звяртаўся.

Маладзечанскі РАУС просіць грамадзян, якія маюць якую-небудзь інфармацыю пра уладальніка ровара, звярнуцца ў райаддзел па адрасе г. Маладзечна, вул. Галіцкага,23 альбо па тэлефонах 8 (0176) 77-16-56 (аператыўна-дзяжурная частка), 102.

• Текст доступен на языке: Русский