У Ашмянах у 71-гадовай пенсіянеркі канфіскавалі амаль 50 літраў самагонкі

Ашмянскія міліцыянеры канфіскавалі амаль пяцьдзесят літраў самагонкі ў 71-гадовай пенсіянеркі.

Супрацоўнікі міліцыі атрымалі інфармацыю, што жанчына захоўвае ў сябе па месцы жыхарства самагон. У выніку, іх здагадкі пацвердзіліся. Гаспадыня жылля заявіла, што ўвесь напой мела намер выкарыстоўваць выключна ў асабістых мэтах.

Раней жанчына больш за дзесяць разоў прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за рэалізацыю самагонкі.

• Текст доступен на языке: Русский