Фота Дзяніса Канецкага

На Вілейскім аўтавакзале пры капанні траншэі пад пракладку труб, на паўметровай глыбіні, знайшлі склеп. Сцены гэтага склепа былі зробленыя з драўлянага бруса. Брус ўжо добра згніў, але фрагменты засталіся цэлыя.

Старшыня вілейскай суполкі Таварыства аховы помнікаў Дзяніс Канецкі распавёў, што 11 верасня правадзілі будаўнічыя работы недалёка ад аўтавакзала. Там ставілі дрэнажны калодзеж і ў гэтым месцы будаўнікі натыкнуліся на такую знаходку.

– Я не сустракаў, каб з такога бруса рабілі склепы. Я спадзяваўся, каб спецыялісты паглядзелі. Распавялі, што гэта такое: зямлянка, склеп ці нешта іншае.

Гіісторыкі і іншыя спецыялісты не аглядзелі знаходку. Канецкі кажа, што самае цікавае тое, як склеп быў складзены.

– Зрабілі гэты склеп добра, а кут з часанай драўніны. Падобна на елку або хвою. Здаецца, што сам склеп быў падзелены на пакоі.

Цяпер траншэю засыпалі.

Фота Дзяніса КАНЕЦКАГА.