Самае зяленае месца горада месціцца ў яго цэнтры – якраз паміж Брадвеем і гасцініцай.

Адкрыццё экалагічнага сквера адбылося 25 жніўня 2012 года. Ён з’явіўся ў памяць пра тое, што ў гэтым годзе Маладзечна быў экалагічнай сталіцай Беларусі. Рэспубліканскі экалагічны форум прымаў Маладзечна 24-26 жніўня 2012 года.

На адкрыцці сквера дэлегаты форума пасадзілі дзесяць дрэў.

Загаддзя тут праклалі сцяжынкі, высадзілі туі, паставілі лаўкі і ўсталявалі ліхтары.

У цэнтры сквера стаіць скульптура «Чалавек-дрэва». Яе аўтар – Аляксандр Фінскі. Пра тое, што адным з вынікаў форуму стане памятны знак, было вядома загаддзя. Але каб выбраць канкрэтную працу, праводзілі конкурс.

Скульптуру ўпрыгожвае ўрывак з верша Юрася Свіркі:

      Спяваюць птушкі, не баіцца звер,

     Як бы не чулі выстралаў спрадвеку.

     Забыўшыся на страх і недавер,

     Прырода давярае чалавеку.

Пра тое, чаму экалагічнай сталіцай абралі Маладзечна, распавёў начальнік Маладзечанскай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіслаў Чарноў: Наш горад лічыцца зялёным. А форум праводзіцца, каб людзі зразумелі важнасць аховы прыроды. Мы імкнёмся, каб вада і паветра сталі чысцейшымі, захоўвалася біяразнастайнасць. Каб дзеці бачылі снегіроў не толькі па тэлевізары, але і ў кармушках каля вокнаў”.

Форум прысвечаны папулярызацыі экалагічных ведаў. Пра тое, як прайшоў Х Рэспубліканскі экалагічны форум у Маладзечне, падрабязней можна прачытаць па спасылцы.

Гэтая скульптура сімвалізуе адказнасць людзей за тое, што адбываецца з прыродай. І што менавіта яна дае нам жыццё. Зрабіць сэлфі з «Чалавекам-дрэвам» варта ўсім гаражанам і гасцям горада, якія вітаюць экалагічны лад жыцця.

Прапануем хэштэгі да фота #чалавекдрэва #человекдеревомоло #экосквермоло.

 

Генеральны партнёр спецпраекта “Маладзечна” Маліноўшчынскі спіртагарэлачны завод “Аквадыў” прадстаўляе мінеральную ваду “Аквадыў”. Падрабязней на akvadiv.by.

Эканомьце ў фірменных магазінах “Аквадыва”

У фірменных крамах “Аквадыва” вы можаце набыць прадукцыю з мінімальнай нацэнкай. Гэта дазваляе сэканоміць ад васьмі да 20 рублёў на адной бутэльцы.

Фірменныя магазіны “Аквадыва”:

  1. Мінск, вул. М. Багдановіча, д. 56.
  2. а.г. Сеніца, вул. Набярэжная, 48 А (Мінский р-н).
  3. Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 62-65.
  4. Курортны пасёлак Нарач, вул. Ленінская, 25 (Мінская вобл., Мядзельскі р-н).