Каманды Павілля, якія гуляюць у чэмпіянаце Другой лігі, перамаглі ў сваіх матчах. «Рэгіянальная газета» распавядае падрабязнасці сустрэч.

«Маладзечна» 3:0 «Белшына-2»

Маладзечанскія футбалісты перамаглі ў чарговай гульне гэтага сезона. Зялёна-белыя забілі тры галы (Новік, Ловгач, Дудо) у сярэдзіне матча. Новік рэалізаваў момант напрыканцы першага тайма, а Ловгач і Дудо замацавалі вынік у пачатку другога тайма.

«Маладзечна» знаходзіцца на трэцім радку ў турнірнай табліцы. Наперадзе толькі дзяржынскі «Арсенал» і «Ашмяны-БДУФК».

«Вікторыя» 1:2 «Андэрдог»

Чысцінскія футбалісты на чале з Мятліцкім, які зрабіў дубль у гэтай сустрэчы, вычарпалі галявы патэнцыял яшчэ ў першым тайме. Напачатку другога тайма Філатаў з «Вікторыі» забіў адзін мяч, але гэтага было недастаткова для перамогі каманды з Мар’інай Горкі. Аднак гэтага было дастаткова для пераможных трох ачкоў для чысцінцаў.

«Андэрдог» цяпер знаходзіцца на чацвёртым месцы турнірнай табліцы.

«Івацэвічы» 1:3 «Ашмяны-БДУФК»

«Ашмяны» працягваюць серыю перамог. На гэты раз ашмянцы выйгралі «Івацэвічы» з буйным лікам. Галы забівалі Смаль, Ладуцька, Скварчэўскі. На дадзены момант ашмянская каманда займае другі радок у турнірнай табліцы. «Ашмяны-БДУФК» адстаюць ад лідара – «Арсенала» – на два ачкі.

Пенальці ад Януша Ладуцькі на 31-й хвіліне гульні супраць «Івацэвічаў»: