Маладзечанскі электрык загінуў у Мазыры. На яго ўпала жалезабетонная апора

Здарэнне са смяротным зыходам адбылося 13 верасня. Аб гэтым паведамляе тэлеграм-канал NEXTA Lite.

Вечарам, 13 верасня, на мазырскім участку ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» загінуў электрык Маладзечанскага УБР (ўпраўлення буравых работ) гэтай жа арганізацыі.

На мужчыну падчас выканання службовых абавязкаў звалілася цяжкая жалезабетонная апора ЛЭП, якую там цяпер будуюць. Як піша тэлеграм-канал NEXTA Lite, прычына – парваліся няякасныя і старыя пад’ёмныя стропы.

На месца здарэння з’ехалася начальства ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь».

• Текст доступен на языке: Русский