Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Маладзечанскім раёне нагадвае.

Неабходна выплаціць не пазней за 15 лістапада падатак на нерухомасць і зямельны падатак гаспадарам індывідуальных дамоў, двух або больш жылых памяшканняў у шматкватэрных і блакіраваных дамах, надворных пабудовах, гаражах, іншых будынках, машынамесцаў, зямельных участкаў, прынятых у спадчыну, атрыманых ва ўласнасць, пажыццёвае спадчыннае валоданне або карыстанне.

Калі падаткі дабраахвотна не выплаціць у бюджэт, іх спаганяюць у прымусовым парадку і налічваюць пеню за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі.

Падрабязную інфармацыю вы можаце атрымаць, калі звернецеся ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах па месцы знаходжання маёмасці.