Мужчына прапаноўваў дзяўчатам з Мінску і Вілейкі пераезд у Ізраіль, каб займацца прастытуцыяй

З чэрвеня 2017 па ліпень 2018 гадоў у Мінску і Вілейцы мужчына шукаў малазабяспечаных дзяўчат праз сайты знаёмстваў, паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

Мужчына прапаноўваў дзяўчатам на сістэматычнай аснове аказваць за матэрыяльную ўзнагароду паслугі сексуальнага характару на тэрыторыі Ізраіля.

Пасля згоды дзяўчат на выезд з краіны мужчына афармляў для іх запрашэння, набываў праз іншых асоб на тэрыторыі Ізраіля авіябілеты да месца прызначэння, інструктаваў, як прайсці пагранічны кантроль у аэрапорце Тэль-Авіва, каб не выклікаць падазрэньняў. Пасля гэтага ён атрымліваў матэрыяльную ўзнагароду за дзяўчат.

Па прыбыцці дзяўчат у Тэль-Авіў, іх сустракалі ў аэрапорце, адвозілі і размяшчалі ў здымных кватэрах. Усяго было ўстаноўлена 7 дзяўчат.

Таксама паліцыя Ізраіля ўстанавіла яшчэ трох грамадзян Ізраіля, якія дапамагалі мужчыне ў ажыццяўленні незаконнай дзейнасці. Затрыманне тых траіх у Ізраілі і 58-гадовага мужчыны, які знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі, праводзілася адначасова.

• Текст доступен на языке: Русский