Пад Ашмянамі лабавое ДТЗ. Сур’ёзна пацярпела жанчына

У Ашмянскім раёне пасажырка атрымала сур’ёзныя траўмы ў лабавым сутыкненні аўтамабіляў.

У суботу 14 верасня каля 9 раніцы кіроўца «Фальксвагена» рухаўся па аўтадарозе «Ашмяны-мяжа Літоўскай Рэспублікі». Пры здзяйсненні павароту налева ў бок вёскі Будзёнаўка не саступіў дарогу сустрэчнаму аўтамабілю «Сітраен» пад кіраваннем 22-гадовага хлопца. У выніку – лабавое сутыкненне.

Пенсіянерка, якая ехала ў аўтамабілі «Сітраен» на пярэднім сядзенні, атрымала цялесныя траўмы: страсення галаўнога мозгу, пералом рабра. 72-гадовую пацярпелую шпіталізавалі.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Фота Гродзенская Дзяржаўтаінспекцыя.

• Текст доступен на языке: Русский