Паляўнічы ў Астравецкім раёне незаконна здабыў аленя. Мужчыне пагражае 6 гадоў турмы

У мінулы чацвер, 12 верасня, супрацоўнікі Гродзенскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету праверылі мужчыну, які паляваў непадалёку ад вёскі Жукойні Астравецкага раёна разам з дырэктарам установы «Астравецкая РОС» РГОО «БООР».

Падчас палявання яны забілі аленя. Пры праверцы дакументаў мужчыны устанавілі, што тэрмін дзеяння пасведчання на права палявання ў яго скончыўся ў красавіку 2019 года.

Такім чынам, алень быў здабыты незаконна – без належнага дазволу. Шкоду навакольнаму асяроддзю ацэньваюць у 300 базавых велічынь, або 7 650 рублёў.

На месца здарэння была выклікана следча-аператыўная група Астравецкага РАУС, якая канфіскавала дзве паляўнічыя стрэльбы і тушу аленя.

Мужчыну могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці (частка 4 артыкула 282 КК Рэспублікі Беларусь). артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 6 гадоў.

• Текст доступен на языке: Русский