У Надзеі. Фота аўтара.

23 і 24 верасня ў ДРАЦ «Надзея», што на Вілейшчыне, будуць святкаваць 25-годдзе цэнтра.

На мерапрыемстве «Вехі гісторыі» раскажуць пра матывы стварэння і этапы развіцця праекта.

Правядуць гульню-падарожжа «Надзея прапануе», свята для дзяцей, урачыстае пасяджэнне, канцэрт.

Таксама адчыняць вяровачны парк «Лесвіца ў неба», якім змогуць карыстацца і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі.

Удзельнічаюць прадстаўнікі арганізацый «Сябры дзіцячага цэнтра «Надзея» ў Германіі», «Жывое партнёрства», Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, Дзіцячы фонд Японіі, партнёрскія арганізацыі Беларусі і Германіі, кіраўнікі і супрацоўнікі «Надзеі».