Выставу адчыняць 18 верасня, у сераду, у 18.30. Пра гэта расказала кіраўнік этнаграфічнага клуба «Кола» Воля Трубач.

На выставе «Каларыт Маладзечанскага краю» прадставяць здымкі, зробленыя сябрамі клуба падчас сёлетняй чэрвеньскай экспедыцыі.

Арганізатары выказваюць асабістую падзяку Андрэю Лянкевічу і Месяцу фатаграфіі 2019 за абнаўлены выгляд выставы.

Пасля адкрыцця на вуліцы стрыт-фуда будуць танцы са Змітром Мурашкам (дуда) і Юляй Літвінавай.

Запрашаюць усіх ахвотных.

• Текст доступен на языке: Русский