Фота забяспечанае Юліяй Крук.

Абласны этап турніру па міні-футболе сярод падлеткаў “Разам да перамогі” прайшоў 11 верасня ў Мар’інай горкі.

У спаборніцтвах змагаліся шэсць каманд – прадстаўнікі Пухавіцкага, Слуцкага, Барысаўскага, Маладзечанскага, Дзяржынскага раёнаў і прысталічнага рэгіёна.

У складзе каманд гулялі падлеткі, у дачыненні да якіх праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа, і супрацоўнікі інспекцый па справах непаўналетніх.

Па выніках футбольных баталій на першую прыступку п’едэстала паднялася каманда Маладзечанскага раёна. Лепшым гульцом стаў 14-гадовы маладзечанец Даніла Паўловіч. Падлетку ўручылі асабісты кубак і дыплом.

Фота забяспечанае Юліяй Крук.

У склад зборнай Маладзечаншчыны ўвайшлі Даніла Паўлавіч, вучань сярэдняй школы №2, Антон Грыб, Сямён Анішчук, Аляксандр Таргонскі і Алег
Федчанка, вучні сярэдняй школы №11, а таксама Аляксандр Суравец,
вучань сярэдняй школы № 12, і навучэнец Маладзечанскага
дзяржаўнага каледжа Ягор Мялешка.

Разам з юнымі спартоўцамі за першынства змагаліся ўчастковыя інспектары ІСН райаддзела – старшы лейтэнант міліцыі Аляксандр Францкевіч і лейтэнант міліцыі Аляксандр Танюкевіч.

Да абласных спаборніцтваў хлопцы пачалі рыхтавацца яшчэ на пачатку жніўня. Трэніроўкі праходзілі на базе фізкультурна-спартыўнага цэнтра дзяцей і моладзі. Акрамя таго, трое маладзечанскіх рабят атрымалі пуцёўку ў зборную Мінскай вобласці.

Рэспубліканскія спаборніцтвы адбудуцца з 17 па 19 верасня.