Фота vk.com/maladzyechna

У Заслаўі 14 верасня прайшлі спаборніцтвы сярод брыгад хуткай дапамогі Мінскай вобласці. Маладзечанскія медыкі занялі першае месца. Яны перамаглі 28 каманд сапернікаў.

Заданні былі набліжаны да рэальнай працы службаў хуткай дапамогі: медыкі збіралі інфармацыю, апытвалі «пацыентаў», ставілі дыягназ і аказвалі дапамогу. Для каманд падрыхтавалі шэраг сітуацый, якія яны выконвалі адначасова. Напрыклад, адны аказвалі дапамогу пацярпеламу ў ДТЗ, а іншыя ў гэты час рэанімавалі чалавека, які патануў.

У якасці «пацярпелых» у мерапрыемстве прымалі ўдзел валанцёры, прадстаўнікі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, а для асобных заданняў выкарыстоўваліся манекены: напрыклад, для адпрацоўкі непрамога масажу сэрца і штучнага дыхання.

Пераможцаў вызначала судзейская калегія. Яны ацэньвалі ўменне спецыялістаў аналізаваць атрыманую інфармацыю, аператыўна прымаць тактычныя рашэнні і выконваць іх. Суддзі звярталі ўвагу на паўнату аказання медыцынскай дапамогі, адпаведнасць дзеянняў удзельнікаў клінічным пратаколах, зладжанасць каманднай працы, прафесіяналізм і кампетэнтнасць членаў каманд, іх маральныя якасці.

Спаборніцтвы паміж медыкамі праходзяць у другі раз. Першы турнір прымала Узда у 2018 годзе.

• Текст доступен на языке: Русский