У Маладзечне на Крынічнай нехта сарваў відэакамеры. Міліцыя шукае відавочцаў (Відэа)

У Маладзечне на вуліцы Крынічнай на пад’ездах жылых дамоў невядомыя пашкодзілі камеры вонкавага відэаназірання.

Пра гэта жыхары шматпавярховак паведамілі раніцай 31 жніўня. На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група.

Устанавілі, што інцыдэнт адбыўся ў ноч з 30 на 31 жніўня ад 00-30 па 2-30.

Невядомыя хуліганы сарвалі дзве камеры з дома № 41 і № 43, паведамілі карэспандэнту ў прэс-службе Маладзечанскага РАУС.

Міліцыя ўстанавіла асоб, якія маюць дачыненне да проціпраўных дзеянняў.

Па дадзеным факце праводзяць праверку.

Маладзечанскі РАУС просіць грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра маладых людзей на відэакадрах, паведаміць па тэлефоне (8-025)768-44-09, (8-176)77-16-56 (дзяжурная частка), 102, альбо па адрасе: Маладзечна, вуліца Галіцкага, 23.

Ананімнасць і канфідэнцыяльнасць гарантуюць.