На могілках у Вілейцы. Фота аўтара.

Некалькі дзён актывісты з Вілейкі збіралі подпісы гараджан, якія супраць платнага ўезду на могілкі.

На вечар 15 верасня падпісаўся 1 501 чалавек.

Нагадаем, што ў чэрвені Вілейскі райвыканкам прыняў рашэнне, згодна з якім трэба плаціць за ўезд на могілкі Вілейшчыны на легкавых і грузавых машынах.

У жніўні на сесіі Савета дэпутатаў вырашылі пакінуць не адмяняць платны ўезд.

У пачатку верасня вілейскія актывісты пачалі на гарадскім рынку збіраць подпісы вілейчукоў, якія супраць гэтага рашэння.

У выніку атрымаўся 1501 подпіс.

– У аўторак ідзём ў 17.30 у Палац культуры на сустрэчу з уладамі. Выкажамся і паслухаем. А ў сераду будзем падаваць сабраныя подпісы ў Вілейскі райвыканкам і Савет дэпутатаў, – расказаў карэспандэнту віляйчук Аляксей Сюдак.

 

• Текст доступен на языке: Русский