У вилейскім двары пачалі рамантаваць асфальт. Фота забяспечанае Максімам Ціханавым.

Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» паведаміў актывіст, віляйчук Максім Ціханаў.

Мы неаднаразова пісалі пра тое, што жыхары двара дамоў 55 і 59 па вуліцы Талстога і дома 72 па незадаволеныя станам дарогі побач са сваімі дамамі.

Новае пакрыццё. Фота забяспечанае Максімам Ціханавым.

Тады віляйчане сабралі подпісы за рамонт дарогі і перадалі ліст у райвыканкам.

За паўтара года было шмат зваротаў і скаргаў у розныя інстнанцыі: Мінаблвыканкам, Камітэт Дзяржкантролю, Адміністрацыю Прэзідэнта.

Супрацоўнікі ЖКГ і райвыканкама выязджалі на месца. Аднак заўважылі толькі нязначныя ямкі на асфальце.

А вось так дарожнае пакрыццё выглядала да рамонту.

Урэшце жыхары самі сталі засыпаць ямы ў дварах.

Але днямі службы ўсё ж пачалі рамантаваць дарогу каля дамоў.

• Текст доступен на языке: Русский