Мінулыя выхадныя ў Ашмянах прайшлі пад знакам гандбола. Напярэдадні 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе праходзіў 3-ці тур адкрытага чэмпіянату Гродзенскай вобласці па гандболе сярод мужчынскіх каманд.

Ашмянцы спаборнічалі з камандамі Шчучына (27:8), Брэста (20:21) і ваеннага факультэта ГрДУ (16:18).

Па выніках трэцяга тура адкрытага чэмпіянату Гродзенскай вобласці па гандболе ашмянцы набралі 12 ачкоў і размясціліся на чацвёртым радку. У Гродне пройдзе чацвёрты, заключны тур чэмпіянату вобласці, дзе за званне пераможцаў будуць змагацца лепшыя гандбольныя каманды.

• Текст доступен на языке: Русский