На дарогах Маладзечна ДАІ праводзіць акцыю «Пешаход»

Ад 16 па 20 верасня ДАІ Маладзечна праводзіць абласную прафілактычную акцыю «Пешаход».

У ходзе гэтага мерапрыемства будуць праводзіцца рэйдавыя мерапрыемстваў з прыцягненнем максімальнай колькасці супрацоўнікаў міліцыі, па адпрацоўцы ў «гадзіны пік» і ў цёмны час сутак нерэгулюемых пешаходных пераходаў, участкаў аўтамабільных дарог, вуліц населеных пунктаў, найбольш схільных рызыцы здзяйснення наездаў на пешаходаў і спыненне парушэнняў Правілаў дарожнага руху, у тым ліку ў частцы выкарыстання флікераў.

Актывізуюць тлумачальную працу сярод насельніцтва, у працоўных калектывах, установах адукацыі, забяспечыўшы давядзенне інфармацыі аб асноўных рызыках і пагрозах бяспекі з улікам сезонных фактараў, аб правілах выкарыстання флікераў і мерах бяспекі на пешаходных пераходах.

Аналіз аператыўнай абстаноўкі на дарогах Міншчыны ад пачатку года паказвае на праблемныя пытанні, у прыватнасці – стан пешаходнага траўматызму.

Асноўнай прычынай гібелі людзей з’яўляюцца наезды на пешаходаў, у тым ліку на не пазначаных ў цёмны час сутак святлоадбіўнымі элементамі.

Асаблівая група рызыкі – нецвярозыя пешаходы, якія часам ляжаць на дарозе.

Ад пачатку года ў Маладзечанскім раёне зарэгістравалі 19 ДТЗ, у якіх адзін чалавек загінуў і 20 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Па віне нецвярозых кіроўцаў здарылася два ДТЗ.

Супрацоўнікі аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Маладзечанскага РАУС прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 18.14 ч.6,12 КаАП Рэспублікі Беларусь (не пропуск пешахода) больш за 358 кіроўцаў.

Да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 18.23 КаАП Рэспублікі Беларусь за восем месяцаў 2019 года ДАІ сумесна з іншымі службамі Маладзечанскага РАУС прыцягнута больш за 1700 уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.

Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна звяртаецца да грамадзян

У цёмны час сутак выкарыстоўвайце святлоадбівальныя нашыўкі, ўстаўкі.

Калі ўбачыце а пра факты знаходжання на дарозе ці клая яе сядзячых, ляжачых, нецвярозых пешаходаў паведамляйце па тэлефоне 77-16-56 альбо GSM 102. Bаш званок дапаможа захаваць жыццё!

Асаблівы зварот да бацькоў

Паклапаціцеся пра бяспеку вашых дзяцей. Абавязкова да ранца і курткі неабходна прышпіліць светлавяртальны значок!

І не забудзьцеся нагадаць юным удзельнікам дарожнага руху аб асноўных Правілах бяспечных паводзін на дарозе.

Згодна з Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, адміністрацыйная адказнасць такая:

пешаход, які ў цёмны час сутак рухаецца па праезнай частцыбез флікера, атрымае штраф ад 25, 50 да 76,50

А калі парушэнне ім Правілаў дарожнага руху пацягнула стварэнне аварыйнай сітуацыі, то памер штрафу складае ад 76,50 да 127,50 базавых велічынь.

У выпадку калі парушэнне правілаў дарожнага руху пацягнула прычыненне пацярпеламу лёгкае цялеснае пашкоджанне, альбо пашкоджанні транспартнага сродку, грузу, дарожнага пакрыцця, дарожных і іншых збудаванняў або iншай маёмасцi, а таксама пакіданне ім месца дарожна транспартнага здарэння, удзельнікам якога ён з’яўляецца, то вінаваты падвяргаецца штрафу ад 127,50 да 255.

• Текст доступен на языке: Русский