На пешаходным пераходзе ў Вілейцы збілі пенсіянерку

Здарэнне адбылося 16 верасня ўвечары каля вілейскай школы №1.

Жанчына ішла па пешаходным пераходзе. Яна пераходзіла вуліцу Чапаева. У гэты час на яе наехала машына. За рулём быў 19-гадовы кіроўца, паведамляюць у Вілейскай ДАІ.

70-гадовую пацярпелую з ранамі і сінякамі даставілі ў Вілейскую ЦРБ.

Міліцыя праводзіць праверку здарэння.

• Текст доступен на языке: Русский