Фота sznii.ru.

Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся даць на завяршэнне будаўніцтва і рэканструкцыі малочна-таварных ферм больш за 43 мільёны рублёў.

Гэта вынікае з указу № 342 ад 16 верасня.

Сродкі выдзяляюцца ў выглядзе бюджэтных крэдытаў абласным бюджэтам па стаўцы 3% гадавых. Віцебская вобласць атрымае да 12,5 мільёнаў рублёў, Магілёўская – амаль 10,5 млн, Брэсцкая – 8,1 млн, Мінская – 6,7 млн, Гродзенская – 5,2 млн руб.

Вяртаць асноўны доўг вобласці пачнуць з першага квартала 2021, а плаціць працэнты – ад пачатку наступнага года.

Усяго будуць прафінансаваны работы больш чым на 50 объектах 18 малочных холдынгаў.

У спісе прадпрыемстваў, якім прадставяць крэдыты, – «Ашмянскі світанак», саўгас «Падольскі», што на Астравеччыне, філіялы Маладзечанскага малочнага камбіната – ААА «Агра-Дубінскае» і «Пяршаі» на Валожыншчыне, мядзельскае «Аграпрамэнерга».

 

• Текст доступен на языке: Русский