Скрын-шот gp.by.

Днямі ў сеціве абмяркоўвалася навіна пра тое, што ў гомельскай школе настаўніца нецэнзурна вылаялася на вучня чацвёртага класа і замахнулася на яго партай.

Дзеці знялі відэа, дзе настаўніца крычыць на вучняў і мацюкаецца.

Пазней стала вядома, што настаўніцу звольнілі.

На бацькоўскім сходзе былі намеснік старшыні гарвыканкама Віталь Атаманчук, начальнік упраўлення адукацыі Сяргей Парошын і іншыя чыноўнікі.

Настаўніца працавала ў школе 35 гадоў. Бацькі, дзеці якіх вучацца ў другім класе, шкадавалі, што настаўніцу звольнілі. У чацвёртым класе таябыла на замене.

Сёння з’явілася інфармацыя, што педагога аднавілі на працы. Пра гэта паведамляе «Гомельская праўда».

— Было прамое даручэнне прэзідэнта, калі хочаце, загад кіраўніка дзяржавы аб аднаўленні на працы Людмілы Іванаўны. Настаўнік будзе працаваць на ранейшай пасадзе. Людміла Іванаўна выкладае ў гэтай школе 35 гадоў, — пракаментаваў начальнік галоўнага упраўлення адукацыі аблвыканкама Сяргей Парошын.

 

 

 

• Текст доступен на языке: Русский