Жыхарка Чысці прадавала гашыш

Фігурантку выкрылі падчас комплекса мерапрыемстваў «Мак».

Дзяўчына прадала аднавяскоўцу каля двух грамаў гашыша. Той збіраўся даставіць тавар па адрасе, але яго затрымала міліцыя.

Здзелка каштавала 50 рублёў.

Узбудзілі крымінальныя справы па артыкуле 328.

Да гэтага маладыя людзі не былі судзімыя.

Комплекс мерапрыемстваў «Мак» на Маладзечаншчыне праводзілі тры з паловай месяцы і завяршылі 15 верасня, паведамілі ў прэс-службе Маладзечанскага РАУС.

• Текст доступен на языке: Русский