Бацька і сын з Маладзечна ашукалі людзей на 260 тысяч даляраў

Маладзечанскія следчыя завяршылі расследаванне крымінальнай справы аб махлярстве.

Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта завяршыў расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да двух мужчын, якія абвінавачваюцца ў махлярстве, здзейсненым паўторна групай асоб, у асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), і ў падбухторванні да дачы хабару (ч. 5 арт. 16 і ч. 2 арт.431 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

60-гадовы жыхар Маладзечна ў змове са сваім 37-гадовым сынам, у перыяд часу з 2015 года па 2018 год падманным шляхам завалодаў грашовымі сродкамі чатырох грамадзян на агульную суму больш за 260 тысяч долараў ЗША.

У ходзе асабістых сустрэч і тэлефонных размоў старэйшы з абвінавачаных пераконваў знаёмых паўдзельнічаць у пагадненні па рэалізацыі комплексу дрэваапрацоўчага абсталявання, абяцаючы ім значны даход ад яго продажу.

Пацярпелыя ў некалькі этапаў перадавалі грашовыя сродкі. У асноўным у замежнай валюце.

Абвінавачаныя выкарыстоўвалі розныя падставы: для аплаты паслуг па наладзе абсталявання, рыэлтара для пошуку пакупніка, транспартнай арганізацыі, грузчыкаў пры транспартоўцы комплексу ў Маскву і арэнды памяшканняў для яго захоўвання.

У далейшым яны выкарыстоўвалі іншыя спосабы. Нібыта для спрыяльнага зыходу ўгоды, яе каардынацыі і курыраванні неабходна было перадаць хабар кампетэнтнаму прадстаўніку праваахоўных органаў. Для большай пераканаўчасці ў ролі апошняга выступаў малодшы абвінавачваны, які ў ходзе тэлефонных размоў з пацярпелымі абяцаў заступніцтва ў гэтай працэдуры.

Следчыя дапыталі пацярпелых і сведак, а таксама даследавалі аформленыя распіскі, якія прызнаныя рэчавымі доказамі.

Сабраны матэрыял, які характарызуе падследных. Устаноўлена, што абодва раней неаднаразова судзімыя. Старэйшы з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, яго сын працуе ў яго прадаўцом.

Дапытаныя ў якасці абвінавачаных мужчыны віну ў здзяйсненні злачынстваў не прызналі, у далейшым ад дачы паказанняў адмовіліся.

Да абодвух прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. На іх маёмасць, у ліку якога два аўтамабілі, аб’ект нерухомасці, накладзены арышт. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

• Текст доступен на языке: Русский