Даехаць да Маладзечна з Мінска можна чыгункай або маршруткай.

Чыгунка

Электрычкі адпраўляюцца са станцыі “Мінск-Пасажырскі” і едуць каля 1 гадзіны 50 хвілін, калі з ўсімі прыпынкамі. Білет каштуе менш за два рублі. Расклад глядзіце на сайце Беларускай чыгункі.

Можна даехаць праходзячымі цягнікамі, напрыклад, на Гродна, Гудагай, Вільню. Яны не спыняюцца на іншых прыпынках, і патрапіць у горад сонца на іх можна крыху больш чым за гадзіну. Цана білета залежыць ад цягніка.

Маршрутка

Гэты транспарт адпраўляецца кожныя 20 хвілін. Завязе вас прыкладна за 1 гадзіну 10 хвілін. Цана 4,50 рублі.

Рэйсы робяць дзве фірмы. “700” забірае пасажыраў з прыпынка “Ленінградская”. Глядзіце на карце.

Фірма “Мола-Мінск” забірае пасажыраў з Дружнай.

Таксама можна даехаць міжгароднім аўтобусам.

Транспарт у Маладзечне

У самім горадзе вы можаце перамяшчацца на гарадскіх аўтобусах, расклад якіх размешчаны тут. У горадзе працуе Яндэкс.Транспарт, таму вы можаце ў рэальным часе адсочваць перамяшчэнне аўтобусаў.

У горадзе некалькі службаў таксі.

Таксі 158

• Быстрая подача авто
• Профессиональные водители
• Качественное обслуживание

Дополнительные услуги:

  • Перевозка домашних питомцев, колясок, велосипедов без доплат
  • Предварительный заказ на удобное для Вас время
  • Буксировка
  • Услуга «трезвый водитель»
  • Услуга «прикурить автомобиль»

А также предлагаем туравтобусы от 15 до 54 мест
и БУСы для 6-10 человек.

Телефоны:
МТС, А1 5 158 158
Лайф 6 158 158
Короткий номер с любых операторов 158

ОДО «Солнечный экспресс-158» УНП 690586168

 

У горадзе працуе таксі на аснове мабільнага дадатка 7220.
З гарадскіх службаў – 158, 135, 152, 155, 157, 161, 163.

 

Генеральны партнёр спецпраекта “Маладзечна” Маліноўшчынскі спіртагарэлачны завод “Аквадыў” прадстаўляе мінеральную ваду “Аквадыў”. Падрабязней на akvadiv.by.

Эканомьце ў фірменных магазінах “Аквадыва”

У фірменных крамах “Аквадыва” вы можаце набыць прадукцыю з мінімальнай нацэнкай. Гэта дазваляе сэканоміць ад васьмі да 20 рублёў на адной бутэльцы.

Фірменныя магазіны “Аквадыва”:

  1. Мінск, вул. М. Багдановіча, д. 56.
  2. а.г. Сеніца, вул. Набярэжная, 48 А (Мінский р-н).
  3. Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 62-65.
  4. Курортны пасёлак Нарач, вул. Ленінская, 25 (Мінская вобл., Мядзельскі р-н).

• Текст доступен на языке: Русский