На аўтадарозе «Маладзечна-Нарач» супрацоўнікі ДАІ спынілі мікрааўтобус «Volkswagen Transporter» белага колеру для праверкі дакументаў. 

Машынай кіраваў 28-гадовы індывідуальны прадпрыемнік з Маладзечна. У ходзе праверкі дакументаў інспектары ўстанавілі, што на аўтамабіль не прайшоў тэхагляд.

Таксама праваахоўнікі заўважылі, што мікрааўтобус моцна асеў пад цяжарам грузу, а знутры машына была пустая. Для далейшых разбораў кіроўца і аўтамабіль былі дастаўлены ў Маладзечанскі РАУС.

У грузавым адсеку супрацоўнікі міліцыі выявілі самаробную схованку. Там кіроўца перавозіў 600 літраў 95-працэнтнага этылавага спірту. Алкагольная вадкасць транспартавалася ў 120 палімерных пластыкавых банках ёмістасцю 5 літраў кожная. Разбавілі асартымент кантрафакту 12 бутэлек гарэлкі «Нафта» без беларускіх акцызаў.

Па словах кіроўцы, напой ён прывёз з Расіі для асабістых патрэб, да канчатковай кропкі маршруту – уласнай хаты – яму заставалася літаральна 1,5 км. Наколькі праўдзівыя такія тлумачэнні, у бліжэйшы час трэба высветляць праваахоўнікам.

У дзеяннях мужчыны ўгледжваецца склад адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 3 арт. 12.27 КаАП Рэспублікі Беларусь. Мужчыне пагражае штраф да 100 базавых велічынь. Акрамя таго, маладзечанец пазбавіўся не толькі тавару коштам 13,5 тысяч рублёў, але і транспартнага сродку, на якім перавозіў кантрафактную партыю алкаголю.

Фота УУС Мінскага аблвыканкама.

• Текст доступен на языке: Русский