Біў рукамі, нагамі, малатком і здымаў працэс на тэлефон. Маладзечанец атрымаў 18 гадоў за забойства

Уступіў у законную сілу прысуд Мінскага абласнога суда ў дачыненні да 22-гадовага Р., які абвінавачваецца ў забойстве 64-гадовага пенсіянера з Маладзечна, паведамляе сайт Генеральнай пракуратуры.

Папярэдняе расследаванне па справе праводзіла пракуратура Маладзечанскага раёна.

Устанавілі, што п’яны Р. 24 снежня 2018 года, ноччу, па месцы жыхарства пацярпелага стукнуў яго не менш за 34 разы нагамі, рукамі і малатком па галаве, тулаве, руках і нагах, здушваў яго шыю.

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў, якіяўскладніліся развіццём траўматычнага шоку, пацярпелы памёр на месцы злачынства.

Увесь працэс збіцця абвінавачваны зняў на камеру мабільнага тэлефона, каб паказаць сваёй дзяўчыне, які ён надзейны абаронца. Пасля ён перадаў ёй відэафайлы па інтэрнэце для прагляду.

Абвінавачаны ад 14 год 14 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, звязаныя з ужываннем спіртных напояў, быў ізаляваны ў ЛПП.

З улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы Мінскі абласны суд на падставе п.6 ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прызначыў Р. пакаранне ў выглядзе 18 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

• Текст доступен на языке: Русский