Жаночая зборная Беларускай АЭС перамагла на міжнародным чэмпіянаце АТ «Канцэрн Росэнергоатом» па баскетболе 3х3 «Аранжавы атам», якой прайшоў у расійскім горадзе Новаваронежы.

У турніры ўдзельнічалі пераможцы рэгіянальных спаборніцтваў – каманды з 11 гарадоў атамнай энергетыкі, у тым ліку і гульцы Беларускай АЭС.

За перамогу на баскетбольнай пляцоўцы спаборнічалі мужчынскія і жаночыя зборныя. Спачатку гульні праходзілі ў групах, а затым каманды, якія занялі ў групе 1-2 месцы, змагаліся за прызавыя месцы.

Беларуская АЭС была прадстаўлена двума камандамі. І калі імёны гульцоў мужчынскай зборнай на слыху астравецкіх аматараў баскетбола – Уладзімір Яновіч, Антон Касцюкоў, Віталь Казлякоў і Аляксей Чаркас не раз перамагалі на раённых спаборніцтвах, то жаночая складалася выключна з энтузіастак, тых, што любяць гульню. Сабраліся дзяўчыны літаральна за тыдзень да турніру, а ў якасці спарынг-партнёраў выбралі вучняў гімназіі №1.

Кожная гульня чэмпіянату праходзіла ва ўпартай барацьбе і розніца ў ліку рэдка перавышала чатыры ачкі. Мужчынская каманда з пяці сустрэч выйграла тры – і спынілася за крок ад паўфіналу, заняўшы ў выніку пятае месца.

А вось жаночая зборная, у якой гулялі Алена Кліш, Ганна Філатава, Дар’я Гурло і Марыя Парамонава, на шляху да перамогі было не спыніць. Дзяўчаты сталі лідарамі ў сваёй групе. Потым згулялі з саперніцамі з Белаярскай АЭС, але астраўчанкі вырвалі пуцёўку ў фінал. У вырашальнай гульні баскетбалісткі сустрэліся з гаспадарамі турніру – зборнай Нававаронежскай АЭС. З лікам 5:2 каманда БелАЭС стала чэмпіёнам.

Ганна Філатава – лепшы гулец сярод жанчын і лепшы лёгкі нападаючы, Марыя Парамонава – самы каштоўны гулец турніру (MVP).

Фота vk.com/dinamorosenergoatom

• Текст доступен на языке: Русский