Фота partizansktimes.ru.

Пра гэта паведамляюць на сайце pravo.by.

Адпаведны Указ падпісалі 18 верасня.

Згодна з дакументам ад 1 студзеня 2020 года сямейны капітал ўстанаўліваецца ў памеры 22,5 тысячы рублёў.

Яго прызначаюць пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) у перыяд ад 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года трэцяга ці наступных дзяцей, калі з улікам народжанага  (усыноўленага, удачарароннага) дзіцяці ў сям’і выхоўваюцца не менш траіх дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.

Пачынаючы ад 1 студзеня 2021, памер сямейнага капіталу штогод будзе індэксавацца з нарастаючым вынікам на велічыню індэкса спажывецкіх цэн за папярэдні год для захавання яго пакупніцкай здольнасці.

Грамадзянам могуць звярнуцца ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы за прызначэннем сямейнага капіталу на працягу шасці месяцаў з дня нараджэння (ўсынаўлення, удачарэння) трэцяга і наступных дзяцей.

Права на распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу надыходзіць па заканчэнні 18 гадоў з  даты нараджэння дзіцяці, у сувязі з нараджэннем (усынаўленнем, удачарэннем) якога сям’я набыла права на прызначэнне сямейнага капіталу.

Грошы ад сямейнага капіталу можна скарыстаць на паляпшэння жыллёвых умоў, адукацыю, паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, ахову здароўя, фарміраванне  назапашвальнай пенсіі маці.

Датэрмінова сродкі сямейнага капіталу можна будзе скарыстаць

  • на паляпшэнне жыллёвых умоў шматдзетных сем’яў, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў;
  • атрыманне паслуг у сферы адукацыі (для аплаты навучання пры атрыманні членамі сям’і сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай адукацыі ў дзяржаўных установах);
  • атрыманне платных медыцынскіх паслуг, што аказваюцца арганізацыямі аховы здароўя.

Грошы будуць размяшчацца ва ўклады (дэпазіты) «Сямейны капітал» у ААТ «АСБ Беларусбанк».

Грошы, у дачыненні да якіх грамадзяне не звярнуліся на працягу трох гадоў пасля заканчэння 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці, альбо не выкарыстаныя на працягу пяці гадоў пасля падачы заявы аб  распараджэнні імі, вяртаюцца ў рэспубліканскі бюджэт.

Права на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу распаўсюджваецца таксама на сем’і, сямейны капітал якім прызначаны па праграме 2015-2019 гадоў, у мэтах забеспячэння роўных магчымасцяў для шматдзетных сем’яў.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский