У Маладзечне следчы пасля дзяжурства затрымаў рабаўніка крамы

Следчы па АУС Маладзечанскага РАСК Аляксандр Крукоўскі, вяртаючыся дадому пасля дзяжурства, затрымаў мужчыну, які здзейсніў рабаванне ў адным з магазінаў горада.

Следчы зайшоў у гіпермаркет па пакупкі. Адплачваючыся на касе, ён убачыў, як міма прабег мужчына з бутэлькай гарэлкі ў руках. Пра тое, што здзейснены крадзеж, апавясціла сістэма абароны ад крадзяжоў. Крукоўскі кінуўся ў пагоню. Неўзабаве ўцекача ўдалося нагнаць, а пасля – перадаць праваахоўнікам.

Падпалкоўнік юстыцыі распавёў, як удалося затрымаць злачынца:

– Прадавец крыкнула, што мужчына нешта скраў. Зрэагаваў маментальна. Пакінуўшы прадукты на стужцы, я кінуўся за ўцекачом. Калі выбег з крамы, убачыў, што зламыснік збіраўся схавацца ў дварах. Падчас пераследу патрабаваў, каб ён спыніўся, кажучы пра больш сур’ёзнай адказнасці за спробу схавацца. Прыкладна праз 150 метраў атрымалася яго нагнаць. З ужываннем фізічнай сілы затрымаў яго і перадаў супрацоўнікам міліцыі.

Аляксандр Крукоўскі кажа, што па законе не мог расследаваць гэтую справу, паколькі быў сьведкам:

– Выконваў свой абавязак. Калі не службовы, то грамадзянскі.

Нядаўна ў дачыненні да зламысніка пастаўлены абвінаваўчы прысуд: тры месяцы арышту і прымусовае лячэнне ад алкагалізму.

• Текст доступен на языке: Русский