Музей знаходзіцца ў будынку былой канторы калгаса. Над экспазіцыямі працяглы час працавалі работнікі сельвыканкама, сферы культуры, супрацоўнікі раённага краязнаўчага музея імя Ф.Багушэвіча, а таксама жыхары сельсавета, якія ахвотна дзяліліся прадметамі даўніны, фатаграфіямі і ўспамінамі.

Значнае месца ў музеі, роўна як і ў гісторыі мястэчка Жупраны, вядомага з XV стагоддзя, займае экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці паэта-дэмакрата Францішка Багушэвіча.

 

• Текст доступен на языке: Русский