Фота kh.depo.ua.

У суботу будзе холодна, і толькі ў нядзелю ненадоўга стане цяплей. Але на наступным тыдні зноў усталюецца халоднае з начнымі замаразкамі надвор’е. Пра гэта Tut.by паведамілі ў Белгідрамеце.

21 верасня, у суботу, у многіх раёнах чакаюцца замаразкі 0 … -3°С. Днём кароткачасовыя дажджы. +8 … 14°С, па захадзе краіны паветра прагрэецца да +15 … 18°С.

22 верасня, у нядзелю, кароткачасовыя дажджы, якія будуць суправаджацца парывістым ветрам.

Найбольш ветранае надвор’е чакаецца па паўночным усходзе краіны. Ноччу + 6 … 11°С, днём + 10°С па паўночным усходзе да + 21°С па паўднёвым захадзе краіны.

На наступным тыдні ўмовы надвор’я будзе ў асноўным вызначаць халодны скандынаўскі антыцыклон, і хоць будзе ў асноўным без ападкаў, на цяпло разлічваць не прыходзіцца.

У панядзелак без ападкаў. Днём + 9 … 16°С, па паўднёвым захадзе краіны 17 – 19°С.

У аўторак і сераду, 24 і 25 верасня, — пераважна без ападкаў. На глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0 … -3°С; + 6 … 13°С, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +14 … 17°С.

• Текст доступен на языке: Русский