Сям'я пераможцаў. фота БелТА.

Сям’я Пятра і Вольгі Мячкоўскіх з аграгарадка Лебедзева Маладзечанскага раёна атрымала перамогу ў абласным этапе рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла – 2019”, паведамляе БелТА.

Абласны этап праекта адбыўся ў Любані. За званне самай працавітай змагаліся 17 сем’яў з розных куткоў сталічнага рэгіёну.

Удзельнікі прадставілі сваю гаспадарлівасць і гасціннасць ў конкурсе візітных картак, секлі і складалі дровы, рабілі лавачкі, прайшлі спартыўную эстафету і інтэлектуальную віктарыну.

Лепшай стала сям’я Мячкоўскіх з Лебедзева. Пётр працуе анестэзіёлагам ў клінічным радзільным доме Мінскай вобласці, Вольга – эканамістам у банку. Удзел у конкурсах прымалі і сыны – Радзівон, Гардзей і Герман.

Пераможцы атрымалі ў падарунак мікрахвалёўку і кабанчыка. Сям’я таксама прадставіць сталічны рэгіён у фінале.

• Текст доступен на языке: Русский