Падчас святочнага мерапрыемства, прымеркаванага да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці, што прайшло ў Астраўцы, чатыром шматдзетным жанчынам, якія выхавалі пяцёра і шасцёра дзяцей, уручылі ордэны Маці. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 жніўня 2019 года.

Старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін павіншаваў Алену Давідовіч з аграгарадка Падольцы, у сям’і якой гадуюцца пяцёра дзяцей; Таццяну Вайдак з пасёлка Гудагай, якая нарадзіла і выхоўвае шасцёра дзяцей; Галіну Вайцяхоўскую з Гудагая, якая выхоўвае пяцёра дзяцей, і Аксану Трыбоцкую з аграгарадка Рытань, якая гадуе шасцёра дзяцей, з гэтай знамянальнай падзеяй, уручаючы ім ордэны Маці.