У вілейскай школе №3. Фота з архіва РГ.

У сваім фэйсбук-акаўнце вядомы рэпетытар Андрэй Грыгор’еў паведаміў, што ў Беларусі рыхтуюць новую рэформу адукацыі, піша newsbel.by.

Рэпетытар распавёў аб нядаўнім пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага савета пры Мінадукацыі краіны. Пасяджэнне, па яго словах, было эмацыйным, шчырым і гарачым.

Сістэму адукацыі (не абавязкова, але хутчэй за ўсё), мяркуючы па ім, вось якія чакаюць змены.

У 10 і 11 класы плануюць браць толькі тых, у каго агульны бал не ніжэй за 7 або 8. Выключэнне будуць складаць «аграрныя» класы.

Таксама прапануецца выніковая атэстацыя. Верагодна, гэта будзе агульнанацыянальны школьны экзамен.

Магчымае абавязковае сачыненне пасля 11 класа.

Міністр адукацыі Беларусі зрабіў акцэнт на тым, што часта выпускнікі не могуць складна выкладаць думкі, у тым ліку пісьмова.

Таксама магчымыя ўнутраныя допэкзамены ў ВНУ.

У плане дамашняга задання магчымая поўная свабода педагогаў, аж да адхілення ад праграмы. Псіхолагаў у школах гатовыя вывесці з падпарадкавання дырэктарам школ.

 

• Текст доступен на языке: Русский