Святлана Алексіевіч. Фота Радыё Свабода.

Кніга «Час сэканд-хэнд» беларускай пісьменніцы, нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч заняла трэцяе месца ў топ-100 найлепшых твораў XXI стагоддзя, складзеным брытанскім выданнем The Guardian.

«Незабыўная кніга, якая з’яўляецца адначасова актам катарсісу і глыбокай дэманстрацыяй спагады», — напісалі пра яе складальнікі рэйтынгу.

На першым месцы рэйтынгу The Guardian раман «Ваўчыная зала» (2009) брытанскай пісьменніцы Гілары Мэнтэл, за які яна атрымала Букераўскую прэмію, на другім месцы — раман «Гілеад» (2004) амерыканскай пісьменніцы Мэрылін Робінсан, адзначаны Пулітцэраўскай прэміяй.

«Час сэканд-хэнд» — пятая і апошняя кніга з цыкла «Галасы ўтопіі», апублікаваная ў 2013 годзе. У 2016 годзе на ангельскую мову яе пераклала Бэла Шаевіч.

У 2015 годзе Святлана Алексіевіч стала першай ад Беларусі лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры.

У сакавіку 2018 года Мінскі абласны драмтэатр у Маладзечне паставіў п’есу па гэтай кнізе Святланы Алексіевіч.

• Текст доступен на языке: Русский