Ноччу ў выхадныя на Вілейшчыне гарэла лазня

Пажар здарыўся ноччу з суботы на нядзелю.

Выратавальнікам пра яго паведамілі пасля гадзіны ночы 22 верасня.

Гарэла лазня ў вёсцы Навасёлкі Даўгінаўскага сельсавета. Агонь знішчыў дах, памяшканні лазні абгарэлі знутры.

Дом, на двары якога стаяла лазня, выкарыстоўвалі як лецішча. Гаспадары – жыхары сталіцы. Вядома, што 21 верасня яны тапілі лазню. Калі здарыўся пажар, былі ўжо ў хаце.

Па словах старшага інжынера інспекцыі нагляду і прафілактыкі Яўгена Камарова, людзі не пацярпелі. Іншыя будынкі ў двары агонь не пашкодзіў. Прычыну пажару высвятляюць.

• Текст доступен на языке: Русский