Фота soundexperts.ru.

18 верасня ў Гродне правялі фінал абласнога дабрачыннага конкурсу дзіцячай і моладзевай творчасці «Галасы свету», прысвечанага 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці. 

У катэгорыі «эстрадныя спевы» спаборнічалі юныя таленты ва ўзросце ад васьмі да васямнаццаці гадоў.

У конкурсе адзначылася навучэнка Смаргонскай дзіцячай школы мастацтваў Надзея Шчарбачэвіч. Яшчэ дзве навучэнкі – Кіра Чакун і Паліна Сярмяжка – атрымалі дыпломы за ўдзел.

Рыхтавала дзяўчынак настаўніца Таццяна Елізарава, паведамляюць у Смаргонскім райвыканкаме.

Дзяўчаты-ўдзельніцы з узнагародамі.

• Текст доступен на языке: Русский