Фота hockey.by

«Шахцёр» і «Дынама Маладзечна» правялі матч у нядзелю. Сустрэча каманд была цэнтральнай у гульнявы дзень.

Калі б салігорская каманда выйгралі ў асноўны час, то яны змаглі б пасунуць з першага радка «Нёман», а маладзечанцы скласці гарадзенцам пару. Аднак у асноўны час калектывы завяршылі матч з нічыйным лікам. Таму баталіі перайшлі ў дадатковы час, дзе мацнейшымі аказаліся маладзечанцы. Лісічкін знайшоў Зубрыцкага ля брамы і аддаў дакладную перадачу.

2:3 – маладзечанцы вязуць перамогу дадому. Шайбы за дынамаўцаў забівалі: двойчы Летаў і Зубрыцкі.

Лепшы гулец у складзе «Дынама»: Зубрыцкі.

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Дзмітры Краўчанка:

– Перамогай заўсёды задаволеныя, а вынік – не сказаць, што было чакана. Вядома, мы верылі, стараліся. Па ходзе матчу бывала складана, сапернік замыкаў нас у зоне, але выстаялі. Стараемся праз гульню наладжваць ўзаемасувязі і дзейнічаць больш салідна.