Ехалі дадому ва Украіну і каля Крэва збілі 50-гадовага мужчыну

У суботу 21 верасня каля 19 гадзін 20 хвілін кіроўца на аўтамабілі «Шэўрале» разам з братам з Літвы ехаў да сябе дадому ва Украіну.

Не даязджаючы пачатку вёскі Крэва Смаргонскага раёна на 101-м кіламетры аўтадарогі М-7 «Мінск – Ашмяны – мяжа Літоўскай Рэспублікі», наехаў на пешахода, які пераходзіў праезную частку дарогі справа налева па ходзе руху па-за пешаходным пераходам.

50-гадовы мужчына ад атрыманых траўмаў памёр на месцы ДТЗ.

• Текст доступен на языке: Русский