Фота nikopolnews.net.

Пра гэта вяскоўцы расказалі кіраўніку спраў Мінаблвыканкама Уладзіміру Гурыновічу, піша mlyn.by.

– Згарэла помпа для падачы вады са свідравіны, якая належыць мясцовай сельгасарганізацыі, – патлумачыў жыхар вёскі Уладзімір Сямёнавіч. – Вяскоўцы купілі новую помпу за свае грошы, але яе так і не ўстанавілі. У выніку мы без вады ўжо два тыдні. Прычым, у вёсцы жывуць сталыя людзі.

Разбірацца ў сітуацыі Уладзімір Гурыновіч даручыў мясцовым уладам. Кіраўнік спраў Вілейскага райвыканкама Віктар Гатоўка запэўніў, што вада ў жыхароў Усціновіч з’явіцца ў пачатку тыдня.

 

• Текст доступен на языке: Русский