Пра гэта «Рэгіянальнай газеце» паведаміў грамадскі актывіст, віляйчук Аляксей Сюдак.
– Дзякуй усім, хто змагаўся за гэта. Дзякуй уладам, што прыслухаліся,- кажа Аляксей.
Як паведамляюць у Вілейскім райвыканкаме, Рашэнне № 738 ад 28 чэрвеня «Аб арганізацыі дзейнасці, звязанай з пахаваннем памерлых» страціла сілу.
Нагадаем, што актывісты пачалі збіраць подпісы ад адмену платнага ўёзду на могілкі ў пачатку верасня.
Назбіралі больш за паўтары тысячы подпісаў і перадалі іх у райвыканкам.
У каментарах у сацсетках большасць карыстальнікаў дзякуюць за мужнасць актывістам і ўхваляць рашэнне райвыканкама аб адмене.
Ёсць у каментарах і тыя (іх меншасць), што лічаць правільным платны ўезд.



















