На ільянскім мосце ў выхадныя сабраўся затор са ста машын

Здарэнне адбылося ў суботу, 21 верасня.

Аўтамабільны мост праз раку Ілію, які мясцовыя называюць «лукавецкім», якраз рамантавалі, паведамілі ў Вілейскім РАУС.

Апоўдні тут сустыкнуліся МАЗ і шкода. Ніхто не пацярпеў. Аднак сабраўся затор, у якім было каля сотні машын.

Супрацоўнікі ДАІ, якія прыехалі на месца, аднавілі рух.

У той жа дзень у суполцы «Вёска Ілья», што Укантакце ў 17.16 з’явіўся такі допіс:

«У Ільі па накірунку на Мінск/Лагойск рамантуюць мост. Пры гэтым ледзь працуе адна паласа. Няма ніякай арганізацыі аб’езда. Раю выбіраць альтэрнатыўныя маршруты або рыхтавацца згубіць шмат часу ў заторы…»

 

• Текст доступен на языке: Русский