Смаргонка збіла сужыцеля. Мужчына ў коме

Пачалося ўсё з таго, што ў мясцовую бальніцу ў несвядомым стане даставілі мужчыну. Адразу ж інфармацыя ад медыкаў паступіла ў міліцыю.

Першапачаткова міліцыянеры наведалі дом, дзе пражывае пацярпелы, але сужыцелька ўпэўнена заявіла, што напярэдадні мужчына піў і адтуль ужо вярнуўся ў такім стане, а праз дзень зусім стала дрэнна.

Аднак смаргонскія міліцыянеры высветлілі, што жанчына сказала ім няпраўду. Яна таксама разам з сужыцелем ужывала спіртныя напоі ў гасцях у знаёмых.

Па дарозе дадому распачалася сварка. Жанчына паваліла на зямлю сужыцеля, пасля чаго некалькі разоў ударыла яго нагой па галаве. У той вечар пацярпелы змог самастойна дабрацца да месца, дзе пражывае, але пасля яго стан здароўя моцна пагоршыўся. Позна ўвечары наступнага дня «хуткую дапамогу» мужчыну выклікаў сын падазраванай.

Па ч.1 ст.147 КК РБ «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання» Узбуджана крымінальная справа.

• Текст доступен на языке: Русский