Фота sputnik.by.

ГУП «Вілейскае ЖКГ» можа накіроўваць паведамленні аб аплаце жыллёва-камунальных паслуг на электронную пошту.

Гэта асабліва зручна для тых уласнікаў жылля, якія пражываюць у іншым месцы, ці ж для грамадзян, якія рэдка зазіраюць у свае паштовыя скрыні, – паведамляюць у ЖКГ.

Для таго, каб атрымаць жыроўку ў электронным выглядзе уласніку або наймальніку жыллёва-камунальных паслуг неабходна накіраваць у абаненцкі аддзел ГУП «Вілейскае ЖКГ» заяву з указаннем адраса, асабовага рахунку, кантактнага тэлефона і адраса электроннай пошты (e-mail), на які вы хочаце атрымліваць паведамленне.

Адрас ЖКГ: Вілейка, вул. М.Горкага 14

Паслуга – бясплатная.

 

 

 

• Текст доступен на языке: Русский