Пра гэта паведаміў намеснік дырэктара Маладзечанскіх электрасетак па цеплаэнергіі Леанід Кузняцоў.

Сёння, 24 верасня, у Маладзечне падключаюць цяпло сацыяльнай сферы – дзіцячай бальніцы, паліклініцы, садкам і школам.

Жыллёвую сферу падключаюць пасля сацыяльнай. Па словах Леаніда Кузняцова, магчыма, у дамы пачнуць пускаць цяпло ўжо заўтра.

Калі падключалі ацяпленне ў Маладзечне ў  розныя гады:

Год Дата падключэння сацыяльнага сектара Дата падключэння жыллёвага сектара
2018 Ад 29 верасня 4 кастрычніка
2017 2 кастрычніка 5 кастрычніка
2016 10 кастрычніка Няма звестак
2015 7 кастрычніка Няма звестак
2014 6 кастрычніка 16 кастрычніка

 

У Вілейцы:

Год Дата падключэння сацыяльнага сектара Дата падключэння жыллёвага сектара
2018 1 кастрычніка 3 кастрычніка
2017 3 кастрычніка 6 кастрычніка
2016 Няма звестак Няма звестак
2015 7 кастрычніка 9 кастрычніка
2014 Няма звестак Няма звестак

• Текст доступен на языке: Русский