Падчас конкурсу. Фота uomoik.gov.by.

Зборная каманда гімназіі-інтэрната г. Мядзела атрымала перамогу ў катэгорыі Regular ва ўзроставай групе «Senior» (16-19 гадоў) і заняла ганаровае 1 месца.

Склад каманды – Андрэй Маліноўскі (10 клас) і Арцём Чаўлытка (9 клас). Трэнер – настаўнік інфарматыкі гімназіі-інтэрната Мядзела Вячаслаў Саўчык, расказалі ў мясцовым аддзеле адукацыі.

Каманда заваявала права прадстаўляць Рэспубліку Беларусь на заключным міжнародным этапе World Robot Olympiad, які пройдзе з 8 па 10 лістапада 2019 года ў горадзе Дьёр (Венгрыя).

• Текст доступен на языке: Русский